Dataset Viewer
Auto-converted to Parquet Duplicate
audio
audioduration (s)
5.47
14.4
text
stringlengths
34
155
Трывожнае шчасце. Пенталогія Івана Шамякіна.
Непаўторная вясна. Аповесць першая.
Пятро прагаласаваў. Машына не спынілася. Мабыць, выгляд падарожнага не зрабіў на шафёра належнага ўражання.
Але сам пасажыр думаў аб сабе інакш. У свае васемнаццаць год ён быў поўны высокіх мараў і надзеяй.
Без гонару і зазнайства лічыў, што ён чалавек цікавы і апрануты для студэнта прыстойна, а таму мае права на ўвагу людзей.
Аднак ён не пакрыўдзіўся і не ўзлаваўся, хоць і не першы вадзіцель так неўважліва праехаў міма.
Правёўшы позіркам машыну, ён зноў з прыемнасцю разлёгся на прыдарожнай лаўцы ў цені сосен,
паклаўшы галаву на свой пацёрты цыратавы партфелік, напакаваны марамі, надзеямі і рознымі думкамі гэтак жа поўна, як і галава студэнта.
Але ў партфелі яны ляжалі ў выглядзе дзённікаў,
у якіх добрая палавіна розных здарэнняў і падзей была выдумана,
і вершаў, простых, наіўных, але шчырых, бо ўсе яны
прысвячаліся ёй. Пятро ляжаў на спіне, глядзеў
у бяздонны блакіт яснага жнівеньскага неба.
Ён думаў пра яе. Здараецца, бывае цяжка ўявіць дарагія рысы блізкага чалавека, калі вельмі хочацца гэта зрабіць.
Але сёння Саша ўяўлялася так ясна,
быццам увесь час стаяла перад ім, пакуль ён ляжаў тут за горадам, чакаючы спадарожнай машыны.
Можа, праз гэта хлопец і не надта спяшаўся хутчэй дабрацца да месца.
Хораша так думаць. Не, ён марудзіў і не пабег трыццаць кіламетраў пехатой адразу з цягніка, як часта рабіў гэта пазней.
У душы было тое дзіўнае пачуццё, якое мы часта перажываем, асабліва ў юнацтве,
калі разам з моцным жаданнем, з імкненнем хутчэй дасягнуць мэты,
пасяляюцца трывога, няўпэўненасць. Трывогу гэтую адчуваў і Пятро.
Адна рэч сустракацца вечарамі на адной з цёмных вуліц Гомеля, гаварыць аб самых высокіх матэрыях, цалавацца, і зусім іншае —
прыехаць да яе ў вёску на кватэру, дзе яна сама гаспадыня.
Да таго ж тры месяцы, якія яны не бачыліся,
здаваліся яму вельмі доўгім тэрмінам. Колькі сплыло вады за гэты час.
Яна ўжо самастойны чалавек. Фельчар. У яе новыя знаёмыя. Колькі ў вёсцы настаўнікаў і іншых хлопцаў.
Непрыемнае пачуццё запякло ў грудзях, наіўнае і страшнае пачуццё беспадстаўнай рэўнасці.
Чаму яе два пісьмы былі такія кароткія? Даруй, няма вольнай хвілінкі.
Хм. Здавала экзамены, знаходзіла час пісаць па некалькі старонак, а тут у вёсцы раптам не хапае часу, быццам ва ўсім сельсавеце адны хворыя.
Праўда, яна сама яго запрасіла ў апошнім пісьме прыехаць у госці.
Але якое гэта запрашэнне? Адзін сказ у канцы, як бы між іншым, для ветлівасці. Можа, спадзявалася, што ён не адважыцца прыехаць?
Пятро ад такіх думак ажно ўсхапіўся і абышоў вакол лаўкі.
Ён пачаў думаць аб той нечуванай у гісторыі чалавецтва страшэннай помсце,
якую ён здзейсніць, калі, не дай Божа, яна здрадзіць яму. Крыху супакоіўшыся, ён лёг зноў.
Перад ім лёгка гойдалася галлё сосен, над самым вухам пранізліва закрычаў паравоз. Побач праляскаў таварны састаў.
Пятро ўсміхнуўся. Жахі зніклі, ён зноў бачыў яе вочы,
блакітныя, ласкавыя, адчуваў на вуснах цеплыню яе пацалункаў. Не, яна добрая, шчырая, яна кахае яго назаўсёды.
Пачуліся галасы і смех, ён схамянуўся. Вялікая група жанчын з кошыкамі, бітонамі і чаравікамі ў руках вярталася з горада
і таксама размясцілася адпачыць пад соснамі. Цёткі! Да Холмеча далёка?
Пытаўся проста так, для забаўкі, бо ўжо дакладна ведаў ад гаваркога стрэлачніка, колькі кіламетраў не толькі да Холмеч, але да кожнае вёскі па гэтым шляху.
Да вечара паляжы, бліжэй будзеш, — засмяялася адна з маладзіц.
Відаць, дадому так спяшаецца. А маці недзе чакае, не дачакаецца, — сказала старая.
Мабыць, яны бачылі яго тут на гэтай лаўцы, калі яшчэ ехалі ў горад, бо
самая маладая зноў пажартавала: Да нявесты, нябось, даўно пешком дабег бы.
Слова яе ўкалолі хлопца. Яму стала сорамна за тое, што ён ляжыць.
Пятро ўзяў партфелік, адышоў убок, каб не чуць іх смеху і жартаў. Але неўзабаве пад'ехаў,
спыніўся грузавік, жанчыны, загрымеўшы бітонамі, пачалі шумна залазіць у кузаў. Пятро падышоў і спытаў у шафёра, ці можна пад'ехаць.
Пяць рублёў, — буркнуў тоўсты, чырванатвары чалавек, больш падобны на дырэктара маслазавода, чым на шафёра.
Гэта было дорага, а тым больш для беднага студэнта, у якога ў кішэні ляжала ўсяго нейкая дзясятка.
За гэтыя грошы яму трэба было вярнуцца са свайго няблізкага падарожжа назад. Таму ён
уедліва сказаў чырванатвараму вадзіцелю: — Дзякую за ласку.
Шафёр таксама лагодна крыкнуў: — Эй, ты! На гонары далёка не паедзеш. Садзіся! Давязу.
Пятро не азірнуўся. Толькі калі машына рушыла і крыху асеў пыл,
ён павярнуўся і шпарка закрочыў следам за ёй, туды, дзе канчаўся невялікі сасняк і адкрывалася шырокае поле.
Хто ішоў па дарозе ад Рэчыцы на Лоеў, той ведае, якая гэта сумная і цяжкая дарога, асабліва ў летнюю спёку.
Яна цягнецца па голай, як стэп, раўніне і нават першыя трыццаць кіламетраў да Холміч абмінае зялёныя аазісы вёсак, дзе падарожны мог бы
напіцца з калодзежа сцюдзёнай вады і адпачыць у цені вербаў ці вішняку.
Ні дрэўца, ні кустоў, ніводнай рачулкі. Ёсць некалькі равоў,
па якіх сцякае ў Дняпро вясновая вада, ды ў жніўні яны заўсёды сухія.
Але самае пакутлівае на той дарозе — гэта ўвесь час бачыць недалёка злева гэтую сцяну лесу,
а з узгоркаў, бліжэй да лесу, паміж яркай зеляніны лугу — паласу вады,
што спакусліва паблісквае на сонцы. Але да Дняпра два-тры кіламетры.
Вядома, не ў кожнага пешахода хапае волі падоўжыць свой шлях на некалькі кіламетраў, каб пакупацца.
Раней дарога вяла паўз самы Дняпро праз вёскі Жмураўка, Заспа, Левашы,
але нейкі дарожны начальнік, які, мабыць, ніколі не хадзіў пехатой,
вырашыў пракласці яе полем, каб зрабіць больш простай, кароткай і нібыта больш праезжай вясной і ўвосень.
Ды ад гэтага яна не стала ні карацейшай, ні больш праезжай у
непагоду. Добра, што ў наш шчаслівы час, калі ўсюды столькі машын, нават закаханыя паэты не ходзяць пехатой.
А ці добра? Прайсці аднаму па добрай дарозе і ў добрым настроі — хіба не прыемна гэта?
Колькі перадумаеш усяго, як хораша памарыш, паспрачаешся са сваімі праціўнікамі.
Ніхто табе не перашкаджае, ты можаш размаўляць са сваімі героямі, гаварыць за іх,
прыслухоўвацца да іх галасоў, спяваць, не маючы слыху,
складаць вершы, не маючы таленту. Ну, адным словам, можаш рабіць, што хочаш.
Амаль нідзе не адчувае чалавек сябе больш вольным, як у дарозе.
І асабліва сярод шырокага поля, калі ўсё відаць далёка навокал, і ты ўпэўнены, што ніхто не чуе тваіх думак.
Пятро, як і кожны ў яго гады, быў паэт у душы, і ў яго хапіла занятку на добрую палавіну дарогі.
Ён не заўважаў ні спёкі, ні аднастайнасці пожняў, ні пылу, нават Дняпро не вабіў яго.
Першая празаічная рэч, на якую ён мусіў звярнуць увагу, былі ўласныя
парусінавыя чаравікі. Пра іх нельга было не падумаць,
бо гэта была самая ненадзейная частка яго ўбрання. Пятро прысеў на запыленую ўзбочыну, разуўся
і, загарнуўшы чаравікі ў газету, паклаў іх у партфель побач са сваім духоўным скарбам.
Але самы шчаслівы закаханы і самы натхнёны паэт урэшце стамляецца.
Тады знікае жаданне марыць, чалавек пачынае чытаць лічбы на кіламетравых слупах і адразу заўважае,
якая, па сутнасці, гэта аднастайная і цяжкая дарога, як гола і сумна на полі ў жніўні.
Убрана збажына, пажоўк бульбоўнік, пачарнела нескошаная грэчка.
У Пятра гэтая стомленасць прыйшла разам са смагай. Вельмі захацелася піць.
Ён дастаў кавалачак хлеба, які захапіў тайком у сталоўцы ў час снедання,
адкусіў і доўга трымаў у роце, смакуючы салёна-салодкую мякаць.
Але калі ён вызначыў па слупах, што патрэбная яму вёска ўжо недалёка,
то адразу забыўся на стомленасць і смагу, і іншыя турботы апанавалі яго.
Нельга паявіцца перад Сашаю ў такім выглядзе: запыленым, з бруднымі рукамі і нагамі, з засмяглымі губамі.
На шчасце, яму ўдалося знайсці пад адным мостам цераз роў лужыну дажджавой вады.
Наўрад ці згадзіўся б ён у іншых абставінах мыцца ў такой вадзе, але тут іншага выйсця не было.
Пятро старанна выбіў пыл са штаноў і не кепска памыўся.
У поўнай форме, зашпілены на ўсе гузікі, абуты, набліжаўся ён да вёскі, ахутанай залатым пылам.
Заходзіла сонца, вяртаўся з поля статак. Боязь і радасць, трывога
і лепшая надзея, няўпэўненасць і юнацкая задзірыстая рашучасць
перамяшаліся ў дзіўнае і вельмі салодкае пачуццё.
НЯлёгка было яму спытаць у жанчыны, якая вельмі цікаўна аглядала яго, дзе кватаруе фельчарыца Траянава.
Жанчына паказала на вялікую хату са старым клёнам пад акном. У двары Пятра сустрэла дзяўчынка год васьмі, якая на ганку скрэбла бульбу.
End of preview. Expand in Data Studio

AudioSet Pipeline Output

Shard-based dataset export published by AudioSetPipeline.

Downloads last month
9